Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:15 ]  ААН можа сёньня прыняць рашэньне адносна Іраку


НЬЮ-Йорк. У Радзе Бясьпекі ААН, магчыма, не пазьней, чым сёньня адбудзецца галасаваньне адносна рэзалюцыі, якая дасьць паўномоцтвы Кіраўнічай Радзе Іраку і зацьвердзіць новую місію ААН у краіне. Пяць сталых сябраў Рады бясьпекі пагадзіліся з прапанаванай ЗША адпаведнай рэзалюцыяй, якая была дасланая учора і 10 ня-сталым сябрам Рады Бясьпекі ААН. Рэзалюцыя прадугледжвае наданьне міжнароднага легітымнага статуса Кіруючай Радзе Іраку, створанай часовай амэрыканска-брытанскай асацыяцыяй. Таксама прадугледжваецца утварэньне адмысловай місіі ААН у краіне. Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў Раду Бясьпекі адобрыць асноўныя прапановы рэзалюцыі. Прадстаўнік ЗША у ААН Джон Нэграпонт заявіў, што хацеў бы, каб галасаваньне адбылося сёньня. Цяперашні прэзыдэнт Рады Бясьпекі ААН, прадстаўнік Сырыі у ААН Міхаэль Уэхбэ мяркуе, што патрэбныя яшчэ кансультанцыі.
XS
SM
MD
LG