БАГДАД. У Іраку учора адбыліся новыя напады на вайскоўцаў кааліцыі. У навакольлях Багдаду і у раёне Тыкрыту загінулі два вайскоўцы і параненыя тры амэрыканскія жаўнеры.
Агульная колькасьць амэрыканскіх жаўнераў, якія загінулі ў Іраку пасьля афіцыйнага абвяшчэньня перамогі 1 траўня, дасягнула 60.