ГАМБУРГ. У Нямеччыне суровыя меры бясьпекі прынятыя у Гамбурзе. Сёньня тут пачынаецца другі суд над падазраваным удзельнікам нападу 11 верасьня 2001 г на Сусьветны Гандлёвы Цэнтар у ЗША.
Суд над грамадзянінам Марока Абдэлгані Мзоудзі адбываецца праз 6 месяцаў пасьля суду над іншым грамадзянінам Марока. Яму было прысуджана 15 гадоў зьняволеньня за удзел у нападзе.
Мзоудзі абвіначваецца у тым, што ён ведаў пра змову перад нападам, наведваючы лягер Аль-Кайды у Афганістане, дзе распрацоўваліся дэталі, а таксама забясьпечваў перавод грошаў для змоўшчыкаў. Ён абвіначваецца ва ўдзеле у забойстве 3066 чалавек – на падставе колькасьці ахвяраў нападу 11 верасьня.