Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:26 ]  Сумесную апэрацыю зладзілі спэцслужбы Расеі, ЗША і Вялікай Брытаніі


МАСКВА. Сёньня стала вядома пра новую фазу ва ўзаемадачыненьнях расейскай, амэрыканскай ды брытанскай спэцслужбаў. Упершыню ад часоў халоднай вайны яны зладзілі сумесную апэрацыю, цягам якой затрымалі на тэрыторыі Злучаных Штатаў грамадзяніна Вялікай Брытаніі, які спрабаваў прадаць расейскі пераносны зэнітна-ракетны комплекс Ігла. З гэтага комплексу можна зьбіць самалёт. Былі затрыманыя яшчэ дзьве асобы. Паводле расейскіх спэцслужбаў, комплекс, які прадаваўся, папярэдне быў адмыслова падрыхтаваны расейскімі агентамі такім чынам, каб зь яго немагчыма было стрэліць.
XS
SM
MD
LG