Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:13 ]  Расея і Кітай гатовыя гарантаваць бясьпеку КНДР


МАСКВА. Намесьнік міністра замежных справаў Расеі Аляксандр Ласюкоў сёньня паведаміў, што Расея і Кітай маглі б прапанаваць гарантыі бясьпекі Паўночнай Карэі. Гэта магло б стаць істотным крокам на шляху да зьмяншэньня напружанасьці ў пытаньні ядзернай праграмы КНДР. Гэтая заява Ласюкова прагучала пасьля таго, як Паўночная Карэя сёньня паўтарыла сваё патрабаваньне гарантыяў бясьпекі ад Злучаных Штатаў.
XS
SM
MD
LG