ВАШЫНГТОН. Фэдэральнае Бюро Дасьледаваньняў ЗША арыштавала тры чалавекі у сувязі са спробай правезьці у краіну зенітную ракету расейскай вытворчасьці. Такая ракета можа выкарыстоўвацца для абстрэлу пасажырскіх авіялайнэраў. У лістападзе летась у Кеніі, у Мамбасе, тэрарысты абстралялі падобнымі ракетамі ізраільскі пасажырскі самалёт.
Адзін падазроны, грамадзянін Вялікай Брытаніі, які і спрабаваў правезьці ракету, арыштаваны у Нью Джэрсі. Ён прывёз ракету на продаж тэрарыстам, але пакупніком апынуўся агэнт Фэлэральнага Бюро Дасьледаваньняў. Яшчэ два чалавекі – у сувязі з гэтай справай -- арыштаваныя у Нью-Йорку.
Апэрацыя была праведзеная супольнымі высілкамі ЗША, Брытаніі і Расеі.