Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:39 ]  ААН абмяркоўвае рэзалюцыю адносна Іраку


НЬЮ-ЙОРК. Пяць сталых сябраў Рады Бясьпекі ААН сустракаліся учора ўвечары дзеля абмяркаваньня рэзалюцыі адносна прызнаньня Кіраўнічай Рады Іраку і зацьверджаньня міратворчай місіі ААН у краіне. Рэзалюцыю падрыхтавалі ЗША. Сёньня абмеркаваньні праекту рэзалюцыі працягнуцца з прадстаўнікамі Кітаю, Францыі, Вялікай Брытаніі, Расеі і ЗША. Дзяржсакратар Колін Паўэл выказаў спадзеў, што дакумэнт будзе прапанаваны усім 15 сябрам Рады Бясьпекі ААН цягам бліжэйшых дзён.
XS
SM
MD
LG