Сьпёка, якая прынесла столькі праблемаў і бедаў Эўропе, будзе працягвацца. Партугалія, Нямеччына, Італія, Аўстрыя, Вялікая Брытанія, Швайцарыя адзначылі днямі рэкордна высокія тэмпэратуры за ўвесь час, як вядуцца мэтэаралягічныя запісы.
Экспэрты земляробства прагназуюць, што сьпёка прынясе да 5,7% стратаў ураджаяў зерня у Эўразьвязе, у параўнаньні з мінулым годам.
Лясы гараць у Гішпаніі, Партугаліі, Італіі, Францыі. Нямеччыне, Харватыі і Галяндыі.
АЭС і гідраэлектрастанцыі у краінах Эўропы набліжаюцца да межаў сваіх магчымасьцяў у вытворчасьці электраэнэргіі.
Аднак ня усе весткі кепскія з нагоды сьпёкі. Сёлета збор якаснага вінаграду на некалькі тыдняў раней, чым звычайна пачалі вінадзелы Францыі і Нямеччыны.
Мэтэаролягі прагназуюць, што сёньня пад вечар халодны фронт пачне рухацца з боку Скандынавіі, што мае паўплываць на зьніжэньне тэмпэратуры у Нямеччыне, Францыі і Бэльгіі.