Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:00 ]  Сёньня гадавіна пабудовы Бэрлінскае Сьцяны

БЭРЛІН. Сёньня – 42-я гадавіна ад дню, як пачалі будаваць Бэрлінскую сьцяну, сымбаль падзяленьня Нямеччыны у часы халоднай вайны. Каля Бэрлінскай сьцяны гінулі людзі – тыя, хто спрабаваў бегчы на Захад. Бэрлінская сьцяна была разабраная 9 лістападу 1989, цяпер ад яе мала што засталося. Сёньня сюды прынясуць кветкі, а гарадзкія улады мяркуюць, што варта афіцыйна абвесьціць парэшткі Сьцяны гістарычным помнікам.
XS
SM
MD
LG