Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:58 ]  Журналісты ВВС далі паказаньні перад судом

ЛЁНДАН. Два журналісты ВВС заявілі, што Дэвід Кэльлі паведаміў ім, што большасьць экспэртаў выведкі былі незадаволенымі справаздачай адносна ірацкае зброі масавага зьнішчэньня. Эндру Гіліган і Сюзан Уотц – далі паказаньні для судовага сьледзтва у справе сьмерці Дэвіда Кэльлі, экспэрта па ўзбраеньням, дарадцы міністэрства абароны Вялікай Брытаніі. Паводле журналістаў ВВС, Дэвід Кэльлі распавёў ім, што справаздача выведкі была перапрацаваная за тыдзень перад яе публікацыяй. Былі дададзеныя сумнеўныя зьвесткі пра магчымасьць Іраку ўжыць зброю масавага зьнішчэньня. У гэтым Дэвід Кэльлі абвінаваціў кіраўніка службы інфармацыі брытанскага кабінету міністраў Аластара Кэмпбэла. Некалькі брытанскіх уладцаў абверглі абвінавачаньне Кэмпбэла. Брытанскі урад катэгарычна адмаўляе, што зьвесткі пра зброю Іраку былі перабольшаныя дзеля апраўданьня вайны.
XS
SM
MD
LG