ТЫКРЫТ. ІРАК. У Іраку параненыя трое амэрыканскіх вайскоўцаў. Напад адбыўся на поўначы краіны, у раёне гораду Тыкрыт. Па жаўнерах стралялі зь мінамётаў. Мінулай начы на поўначы Іраку ў часе рэйду амэрыканскіх войскаў былі арыштаваныя каля 70 прыхільнікаў Садама Хусэйна. Мэтай апэрацыі было затрыманьне аднаго з былых ірацкіх кіраўнікоў, але яго не знайшлі. Бальшыня затрыманых пазьней адпусьцілі.