Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:55 ]  Перамовы ў пытаньніі ядзернай праграмы КНДР распачнуцца 27 жніўня

СЫДНЭЙ. Намесьнік Дзяржсакратара ЗША Рычард Армітадж заявіў, што шасьцібаковыя перамовы ў пытаньні ядзернай праграмы КНДР пачнуцца ў Пэкіне 27 жніўня. Паводле Міністэрства замежных справаў Расеі яны працягнуцца тры дні. У перамовах будуць браць удзел прадстаўнікі Паўночнай і Паўдзённай Карэяў, Кітаю, Злучаных Штатаў, Японіі ды Расеі. Напярэдадні сустрэчы ў Вашынгтоне адбудуцца перамовы ЗША, Паўночнай Карэі і Японіі.
XS
SM
MD
LG