МАНРОВІЯ. Сёньня ў Лібэрыі працягваліся ўзброеныя сутычкі. Асноўная групоўка паўстанцаў патрабуе перадачы ёй улады ў часовым кабінэце міністраў краіны, які быў створаны пасьля адстаўкі былога прэзыдэнта Лібэрыі Чарльза Тэйлара. Кіраўніком часовага ўраду ўчора стаў былы віцэ-прэзыдэнт Мосэ Бла. Але кіраўніцтва паўстанцаў патрабуе пасаду кіраўніка ўраду для свайго прадстаўніка. Раней прадстаўнікі паўстанцаў заяўлялі, што яны патрабуюць толькі адстаўкі Тэйлара.