ЛЁНДАН. Рэпартэр БіБіСі Андру Гуліган сёньня выступіў у якасьці сьведкі на працэсе ў справе сьмерці былога дарадцы міністэрства абароны Вялікай Брытаніі Дэвіда Кельлі. Гуліган пацьвердзіў, што ў размове зь ім Кельлі паведаміў пра зьмены ў ірацкім дасье, якія былі зробленыя спэцслужбамі краіны за тыдзень да афіцыйнага абвешчаньня. Гэтыя зьмены, паводле журналіста, мусілі пераканаць грамадзкасьць у небясьпецы валоданьня Іракам зброі масавага зьнішчэньня, а загады зьмяніць ірацкае дасье даваў кіраўнік службы інфармацыі брытанскага кабінэту міністраў Аластэр Кампбэл.