Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:42 ]  Новыя тэракты адбыліся ў Ізраілі


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ў Ізраілі адбыліся два самагубчыя тэракты палестынцаў. Ахвярамі выбухаў сталі два чалавекі. Першы выбух адбыўся недалёка ад супэрмаркету ў горадзе Рош Хааін. У выніку адзін чалавек загінуў, дзесяць былі параненыя. Меней як праз гадзіну адбыўся выбух недалёка ад габрэйскага паселішча Арыэль на Заходнім беразе Ярдану. Адказнасьць за выбухі ўзяла на сябе ўзброеная групоўка Хамас. Гэтакім чынам, завершыўся пэрыяд замірэньня на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG