НЬЮ-ЙОРК. Рада Бясьпекі ААН атрымала ад ЗША прапановы адносна праекту рэзалюцыі, якая прызнае паўнамоцтвы Кіруючай Рады Іраку, створанай часовай амэрыкана-брытанскай адміністрацыяй.
Прадстаўнікі ААН паведамілі, што гэты праект прадугледжвае таксама утварэньне адмысловай місіі ААН у Іраку.
Як паведамілі радыё Свабода дыпляматы ААН, ЗША спадзяюцца, што галасаваньне адносна праекту рэзалюцыі адбудлзецца на гэтым тыдні.
Тым часам, Эгіпет ізноў заявіў учора, што арабскія краіны ня могуць прызнаць Кіруючую Раду у якасьці пераходнага ураду Іраку, хаця гатовыя падтрымліваць з Радай кантакты.