Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:09 ]  Войскі ЗША прыбудуць у Лібэрыю


МАНРОВІЯ. Міжнародная супольнасьць робіць высілкі дзеля стабілізацыі у Лібэрыі і накіраваньні гуманітарнай дапамогі у краіну. Тры вайсковыя караблі ЗША знаходзяцца цяпер на адлегласьці бачнасьці ад сталіцы Лібэрыі. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сказаў, што цяпер час скласьці зброю для ўсіх бакоў, якія змагаюцца у грамадзянскай вайне цягам 14 гадоў,. Колін Паўэл заявіў, што “у самым блізкім часе” вайсковыя сілы ЗША прыбудуць у сталіцу Лібэрыі, каб каардынаваць дастаўку і разьмяркаваньне гуманітарнае дапамогі у краіну, якая перажывае гуманітарную катастрофу.
XS
SM
MD
LG