Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:52 ]  Выбух на шахце у Кітае


ПЭКІН. Як найменей 33 чалавек загінулі і 14 зьніклі бяз вестак у выніку выбуху руднічнага газу на шахце у Кітае. Як паведаміла агэнцтва Сіньхуа, выбух здарыўся на вугальнай шахце у месьце Датун у паўночнай правінцыі Шаньсі. У момант выбуху на шахце знаходзіліся 43 рабочых. Адзін выратаваўся. Працягваюцца пошуковыя і выратавальныя апэрацыі, вядзецца дасьледаваньне аварыі. Цягам мінулага году, у Кітае больш 5000 рабочых загінулі у выніку выбухаў, паводкаў, абвалаў і іншых няшчасьлівых выпадкаў у шахтах.
XS
SM
MD
LG