Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:07 ]  У Іраку сфармаваны канстытуцыйны камітэт

БАГДАД Кіруючая рада Іраку сфармавала сёньня канстытуцыйны камітэт з 25 сябраў. Старшыня кіруючай рады Ібрагім Джафары патлумачыў, што мэта канстытуцыйнага камітэту – выпрацоўка не ўласна Канстытуцыі, а вызначэньне ўмоваў яе распрацоўкі і прыняцьця. Сп-р Джафары паведаміў, што на працягу трох тыдняў пасьля перамоваў з амэрыканскай адміністрацыяй у Іраку будзе вызначаны склад кабінету міністраў. Кіруючая рада, сфармаваная пры удзеле ЗША, мае права прызначаць і звальняць міністраў, прымаць дзяржаўны бюджэт, але апошняе слова ў дзяржаўных пытаньнях застаецца за кіраўніком амэрыканскай адміністрацыі Іраку Полам Брэмэрам.
XS
SM
MD
LG