Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:24 ]  Прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар сышоў у адстаўку


МАНРОВІЯ. Як паведаміла агенцтва Рэйтэрс, прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар сёньня пайшоў у адстаўку. Пры працэдуры перадачы ўлады прысутнічаў прэзыдэнт Ганы Джон Куфуор, які ачольвае арганізацыю Заходне-афрыканскіх краінаў. Прэзыдэнцкі комплекс быў аточаны вайскоўцамі Нігерыі і Паўднёвай Афрыкі, каб запабегчы хваляваньням. Тэйдар заявіў, што ён сыходзіць у адстаўку пад ціскам ЗША. На разьвітаньне Тэйлар сказаў: “З богам, я вярнуся!” Мяркуецца, што Тэйлар, якога абвіначваюць у воінскіх злачынствах, атрымае прытулак у Нігерыі.
XS
SM
MD
LG