ТЭГЕРАН. Міністэрства замежных справаў Ірану пацьвердзіла, што Ісьлямская рэспубліка самастойна правядзе судовыя працэсы ў справе некаторых сябраў Аль-Кайды, якія былі затрыманыя на тэрыторыі краіны. Згодна з заявамі афіцыйных асобаў Ірану да судовай адказнасьці непасрэдна ў Ісьлямскай рэспубліцы будуць прыцягнутыя як асобы, якія зьдзейсьнілі злачынствы на тэрыторыі Ірану, так і тыя, хто ня будзе выдадзены ў краіны паходжаньня. Аднак, як паведамілі прадстаўнікі іранскага ўраду, экстрадыцыі ў Злучаныя Штаты не адбудзецца, што ў Ірану няма адпаведнай дамовы з ЗША.