БАГДАД. Паведамляецца, што амэрыканскія вайскоўцы ў нядзелю памылкова застралілі двух ірацкіх паліцыянтаў. У горадзе Басра, дзе цягам двух некалькіх дзён адбываліся хваляваньні насельніцтва, брытанскія войскі аднавілі парадак. Прадстаўнік сілаў кааліцыі маёр Чарлі Маё заявіў, што брытанскія вайскоўцы дастаўляюць паліва на запраўкі і дапамагаюць ірацкім рабочым аднавіць электразабесьпячэньне.