Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:12 ]  Міратворчую місыю ў Афганістане ўзначаліла НАТА


КАБУЛ. Кіраўніцтва Міжнароднымі сіламі садзеяньня бясьпецы ў Афганістане сёньня перайшло да НАТО. Упершыню ад моманту свайго заснаваньня альянс праводзіць апэрацыю па-за межамі Эўропы. Нямецкія ды галянцкія вайскоўцы, якія ажыцьцяўлялі місію апошнія 6 месяцаў, сёньня ў Кабуле перадалі паўнамоцтвы прадстаўнікам НАТО. Геаграфія дзейнасьці місіі застаецца абмежаванай тэрыторыяй сталіцы Афганістану і яе навакольлем. Генеральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан патлумачыў, што альянс не зьбіраецца пашыраць мандат Міжнародных сілаў садзеяньня бяьспецы ў Афганістане, таму што ён быў вызначаны ААН. У горадзе Асададбад у правінцы Кунар учора ракетамі была абстраляная амэрыканская ваенная база. Пяць нападнікаў абстралялі таксама амэрыканскае злучэньне каля гораду Аргун.
XS
SM
MD
LG