Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:35 ]  У Басры сытуацыя стабілізавалася


БАГДАД. У Басры на поўдні Іраку учора другі дзень працягваліся масавыя хваляваньні, выкліканыя недахопам электрычнасьці і паліва. Брытанскія жаўнеры учора стралялі у паветра, каб папярэдзіць і спыніць сотні іракцаў, якія шпурлялі камяні і нападалі на вайсковы транспарт. Цягам хваляваньняў, сярод мясцовых жыхароў -- адзін чалавек быў забіты і 8 -- параненыя. Цяпер сытуацыя стабілізавалася. Брытанскія вайскоўцы ўзялі пад свой кантроль галоўную заправачную станцыю, каб жыхары гораду маглі набыць бэнзын не па коштах чорнага рынку. Збоі ў пастаўках электрычнасьці выкліканыя сабатажам, рабункамі, а таксама павялічаным попытам у сувязі з гарачынёй, якая дасягае 50 градусаў Цэльсія.
XS
SM
MD
LG