Нязвычыйная сьпёка па-ранейшаму пануе у многіх краінах Эўропы.
Учора у Вялікай Брытаніі была зарэгістраваная самая высокая тэмпэратура за ўсю гтсторыю краіны – ад таго часу, як вядуцца мэтэрэалягічныя запісы, -- больш за +38 градусаў паводле Цэльсыя.
Рэкорднае адзнакі дасягнула і тэмпэратура у Нямеччыне – непадалёк ад Мюнхэна слупок тэрмомэтру узьняўся вышэй адзнакі +40,4 градусы.
У Эўропе сьпёка спрычынілася да сьмерцяў як найменей 40 чалавек.
Пажарныя каманды змагаюцца з пажарамі у лясах на поўначы Італіі, у Партугаліі і Гішпаніі.
Ад засухі і сьпёкі моцна пацярпела сельская гаспадарка многіх краінаў Эўропы, на фермах загінулі сотні тысячаў свойскіх жывёлаў і птушак. Сьпёка будзе працягвацца у Эўропе як найменей яшчэ тыдзень.