Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:28 ]  Пачынаюцца апытаньні адносна справы сьмерці Дэвіда Кэльлі


ЛЁНДАН. У сталіцы Вялікай Брытаніі пачынаецца дасьледаваньне у справе сьмерці Дэвіда Кэльлі – дарадцы міністэрства абароны. Цягам двух наступных месяцаў будуць апытаныя шматлікія сьведкі, у тым ліку прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр, які цяпер на на вакацыях – разам зь сям’ёй ён знаходзіцца на выспе Барбадос. Дэвід Кэльлі быў знойдзены 18 ліпеня мёртвым. Гэта здарылася пасьля яго апытаньня у часе парляманцкага дасьледаваньня адносна крыніцы інфармацыі для скандальнага рэпартажу. Рэпартаж радыёкарапарацыі ВВС паведамляў, што брытанскі урад напярэдадні апэрацыяў у Іраку перабольшаў небясьпеку ірацкае зброі масавага зьнішчэньня. Паводле ВВС, Дэвід Кэльлі быў асноўнай крыніцай скандальнага рэпартажу.
XS
SM
MD
LG