Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:10 ]  Адміністрацыя ЗША ў Багдадзе лічыць, што сотні іслямістаў вярнуліся з-за мяжы, і рыхтуюцца да тэрактаў


БАГДАД: Кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі Іраку Пол Брэмэр лічыць, што сотні іслямскіх баевікоў, якія ў часе вайны ўцяклі за мяжу, зараз вярнуліся, і рыхтуюць тэракты. Паводле Брэмэра, іслямісты ў прыватнасьці вярнуліся з Ірану. Брытанскія сілы аддалі папераджальныя выстралы ў паветра, калі сотні жыхароў Басры ўжо другі дзень бурна пратэстуюць супраць збояў у пастаўках электрычнасьці і паліва. Капітан Гішам Галяві паведаміў, што брытанскія вайскоўцы ўзялі пад свой кантроль галоўную заправачную станцыю, каб дазволіць жыхаром гораду набываць бэнзыну па нармальнай, а не чорнарынкавай цане. Галяві паведаміў, што збоі ў пастаўках электрычнасьці выкліканыя сабатажам, рабункамі, а таксама павялічаным попытам зьвязаным з гарачынёй, якая дасягае 50 градусаў Цэльсія. У часе хваляваньняў, адзін іракец загінуў і 8 параненых . У Басры, узброены іракец застрэліў з засады нэпальца, афіцэра службы бясьпекі. У Багдадзе, 10 іракцаў і 2 амэрыканцы былі параненыя ў выніку гранатнай атакі на Багдадзкі Ўнівэрсытэт. Яшчэ два амэрыканцы былі параненыя на поўнач ад сталіцы.
XS
SM
MD
LG