КАБУЛ: ААН паведаміла, што прыпыняе гуманітарную дзейнасьць у некаторых раёнах Афганістану, з прычыны сэрыі нападаў на супрацоўнікаў дабрачынных і неўрадавых арганізацыяў. Прыпыненая мае быць дзейнасьць у прыватнасьці ў памежных правінцыях Гэльманд і Кандагар. З прычыныў бясьпекі, ААН не праводзіць гуманітарных акцыяў у правінцыях Урузган і Забул. Мяркуецца, што атакі праводзяць рэшткі сілаў талібаў.
У міжчасе, у Афганістане праходзіць падрыхтоўка да заўтрашняй цырымоніі перадачы альянсу НАТО камандаваньня над міжнароднымі сіламі, якія дагэтуль дзейнічалі пад эгідай ААН. Афганскі ўрад вітаў перадачу камандаваньня Нямеччыне і Галяндыі. Ён таксама выступае за тое, каб міжнародныя сілы былі разьмешчаныя ня толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадох.