ПРАГА. Эўропа ахопленая хваляй незвычайнай гарачыні. У мінулым тыдні, у большасьці краінаў Эўропы тэмпэратура ў сярэднім вагалася ад 30 да 40 градусаў Цэльсія. Учора, каля Мюнхэну тэмпэратура перавысіла 40 градусаў, а рэкордную гарачыню, больш за 37 градусаў, зафіксавана ў Велікабрытаніі. З прычыны гарачыні ўжо памерлі каля 40 чалавек, і па ўсім кантынэнце выбухаюць пажары лясоў. У нямецкай зямлі Брандэнбург, фермеры спадзяюцца сабраць ураджай на 80% меншы за леташні. На мінулым тыдні ў Францыі загінулі мільёны курэй.
Сёньня, у часе малітвы ў сваёй летняй сядзібе ў Кастэль Гандольфа, Папа Яна Павал І І заклікаў вернікаў маліцца за дождж, а таксама войстра асудзіў злачыннае нядбальства некаторых людзей, якое прыводзіць да экалягічных катастрофаў.