БАСРА: Брытанскія сілы аддалі папераджальныя выстралы ў паветра, калі сотні жыхароў Басры ўжо другі дзень бурна пратэстуюць супраць збояў у пастаўках электрычнасьці і паліва. Дэманстранты разьбівалі машыны і палілі шыны. У апошніх хваляваньнях, як мінімум адзін іракец быў паранены. Учора, брытанскія вайскоўцы ўступілі ў сутычкі з дэманстрантамі, якія закідвалі вайскоўцаў каменямі і цэгламі. Капітан Гішам Галяві паведаміў, што брытанскія вайскоўцы ўзялі пад свой кантроль галоўную заправачную станцыю, каб дазволіць жыхаром гораду набываць бэнзыну па нармальнай, а не чорнарынкавай цане. Галяві паведаміў, што збоі ў пастаўках электрычнасьці выкліканыя сабатажам, рабункамі, а таксама павялічаным попытам зьвязаным з гарачынёй, якая перавышве 50 градусаў Цэльсія.