Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:55 ]  У Афганістане заснаваны рух, які выступае за аднаўленьне манархіі


КАБУЛ: Прыхільнікі былога караля Афганістану Захіра Шаха стварылі новы палітычны рух, які выступае за аднаўленьне канстытуцыйнай манархіі. Учора, на ўстаноўчым Зьезьдзе ў Кабулі сабраліся 1900 дэлегатаў Руху Нацыянальнага Адзінства, які ўзначаліў сваяк караля Султан Махмуд Газі. Захір Шах, якому споўнілася 88 гадоў, вярнуўся летась з выгнаньня, аднак нядаўна пабываў у Францыі на мэдычным абсьледваньні. Пытаньне, ці будзе Афганістан прэзыдэнцкай або парляманцкай рэспублікай, ці манархіяй, вырашыць Вялікая Рада-Лоя Джырга, якая да кастрычніка павінна падрыхтаваць праект новай Канстытуцыі. Захір Шах, які быў пазбаўлены трону ў 1973 годзе, карыстаецца значнай папулярнасьцю, аднак аднаўленьне манархіі ў Афганістане падаеццамала верагодным. Хутчэй за ўсё ўтрымаецца прэзыдэнцкая сыстэма кіраваньня.
XS
SM
MD
LG