ЕРУЗАЛІМ. Сёньня, баевікі іслямскай групоўкі Хэзболла, абстралялі горад Шломі на поўначы Ізраілю. У выніку, адзін чалавек загінуў, а 4 параненыя. Міністр замежных справаў Ізраілю Сыльван Шалом заклікаў Сырыю і Ліван ўтаймаваць дзейнасьць Хэзболла, інакш Ізраіль ня будзе мець іншага выйсьця, як у якасьці самаабароны, прадпрыняць адпаведныя крокі ў адказ.
“ Сытуацыя, калі адзін бок ўзмацняе напружанасьць ля поўначнай мяжы, а другі бок паводзіць сябе стрымана, ня можа працягвацца. Мы маем права на самабарону, мы адказныя за бясьпеку свіх грамадзянаў, і мы скарыстаем гэтае права”.
Заявіў прадстаўнік ізраільскага МЗСУ-Гедэон Мэір.
Сёньняшняя атака супала з ростам напружанасьці пасьля таго як ў пятніцу, Хэзболла і Ізраіль абмяняліся артылерыйскім агнём у раёне, дзе зьбягяюцца межы Ізраілю, Сырыі і Лівану. Гэтую тэрыторыю, Ізраіль захапіў у Сырыі ў 1967 годзе, аднак аб сваім права на яе заяўляе Ліван.