Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:47 ]  Палестына вінаваціць Ізраіль у разбурэньні мірнага працэсу


РАМАЛАГ. Палестынскія улады, незадаволеныя учорашнім рэйдам ізраільскіх войскаў на горад Наблус на Заходнім Беразе, сёньня папярэдзілі Ізраіль што далейшыя падобныя апэрацыі пагражаюць разбурыць усе высілкі ЗША дзеля міру на Блізкім Усходзе. Тры палестынцы – у іх ліку два ваяўнікі радыкальнай групоўкі Хамаз – былі забітыя учора у часе рэйду на месца, дзе, як падазравалася, была наладжаная вытворчасьць бомбаў. Сёньня на паховіны забітых сабраліся 5000 чалавек. Палестынскі лідар Ясэр Арафат абвінаваціў Ізраіль у спробах разбурыць мірны працэс. Ізраільскае радыё паведаміла пра арышт чатырох падазраваных сябраў групоўкі Хамаз на Заходнім Беразе.
XS
SM
MD
LG