БАГДАД. Сёньня тэлеканал Аль-Арабія, які працуе з гораду Дубаі, паказаў відэастужку – група ірацкіх ісьлямістаў у масках заклікала працягваць партызанскія напады супроць кааліцыйных сілаў у Іраку. Выступоўца заявіў, што яны належаць да ісьлямісцкіх груповак “Белы сьцяг”, “Мусульманская моладь” і “Армія Мухамэда” і што гэтыя групоўкі адказныя за нядаўнія напады на амэрыканскія войскі у Багдадскіх кварталах аль-Рашыд і Карада.