Вільня. Служба адмысловых дасьледваньняў Літвы склала сьпіс чыноўнікаў, якія, карыстаючася службовым становішчам, набылі больш за 20 каштоўных участкаў зямлі ў самых прыгожых мейсцах краіны.
Дасьледваньнем злоўжываньняў займаецца адмысловая камісыя, створаная паводле загаду прэмьер-міністра Альгірдаса Бразаўскаса.
Паведамляецца, што вінаватым пагражае адміністрацыйнае пакараньне, а некаторыя будуць прыцягнутыя і да крымінальнай адказнасьці.