Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:55 ]  Антыаліеўская дэманстрацыя ў Баку


Баку Некалькі тысячаў чалавек выйшлі сёньня на вуліцы азэрбайджанскай сталіцы, пратэстуючы супраць перадачы улады прэзыдэнтам Гэйдарам Аліевым яго сыну Ільхаму і патрабуючы свабодых выбараў. Апазыцыя лічыць, што перадача ўлады сыну прэзыдэнта ёсьць паварот Азэрбайджану да манархіі. У гэты панядзелак па прапанове прэзыдэнта Ільхам Аліеў быў прызначаны прэмьер-міністрам краіны. Гэйдар і Ільхам Аліевы ўдзельнічаюць у прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбудуцца 15 кастрычніка сёлета. Акрамя бацькі і сына Аліевых на вышэйшую дзяржаўную пасаду ў Азэрбайджане прэтэндуюць яшчэ 5 кандыдатаў. Апошні месяц Гэйдар Аліеў, якому 80 гадоў, праходзіў курс лячэньня ў Турцыі. На гэтым тыдні ён быў перавезены ў ЗША для працягу лячэньня.
XS
SM
MD
LG