Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:56 ]  Пракуратура Азэрбайджану хоча зьмяніць выбарчы закон

Баку Генеральная пракуратура Азэрбайджана дамагаецца зьмены выбарчага кодэксу. Паводле дзейнага закону калі прэзыдэнт памірае ці сыходзіць у адстаўку падчас выбарчай кампаніі , выбары прыпыняюцца і праз 3 месяцы адбываюцца новыя выбары. Пракуратура мяркуе, што гэтае палажэньне мусіцть быць скасаванае. Каснстытуцыйны суд разгледзіць гэтую прапанову на наступным тыдні . 80 гадовы прэзыдэнт Азэрбайджану Гэйдар Аліеў ўжо месяц праходзіць курс лячэньня, спачатку ён знаходзіўся ў ваеным шпіталі ў Турцыі, на гэтым тыдні ён быў перавезены ў ЗША. Разам з тым Гэйдар Аліеў удзельнічае ў прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў Азэрбайджане 15 красавіка. Кандыдатам на прэзыдэнта зьяўляецца і ягоны сын Ільхам Аліеў. На гэтым тыдні ён быў прызначаны прэмьер-міністрам Азэрбайджану. Паводле сёньняшняй заявы Ільхама Аліева здароў’е ягонага боцькі палепшылася і ў хуткім часе ён магчыма вернецца ў Азэрбайджан.
XS
SM
MD
LG