Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:32 ]  Перамовы пра ядзерную праграму КНДР пачнуцца ў жніўні


Пэкін У кітайскай сталіцы адбываюцца двухбаковыя кансультацыі напярэдадні шасьцібаковых перамоваў па праблеме паўночнакарэйскай ваенай ядзернай праграмы. У гэтых перамовах будуць удзельнічаць дыпляматы Паўночнай і Паўдзёнай Карэяў, ЗША, Кітаю, Японіі і Расеі. Міністар замежных справаў Кітаю, які сёньня прыбыў з Пхэньняну , падцьвердзіў , што шасьцібаковыя перамовы пачнуцца ў Пэкіне ў другой палове верасьня. Да мінулага месяца Пхэньнян настойваў на двухбаковых перамовах са Злучанымі Штатамі, Вашынгтон падкрэсьліваў, што ваеная ядзерная праграма КНДР нясе небясьпеку краінам рэгіёну і дамагаўся шматбаковага дыялёгу.
XS
SM
MD
LG