Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:23 ]  ЗША выказалі пратэст Сырыі і Лівану


ВАШЫНГТОН. ЗША заявілі пратэст сёньня Сырыі і Лівану адносна нападаў групоўкі Хэзбалах на ізраільскія аб’екты. ЗША заклікалі Сырыю і Ліван да максімальных захадаў дзеля прадухіленьня падобных нападаў. Рэсавы прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Рыкэр завіў, што Вашынгтон “сур’ёзна заклапочаны” правакацыйнай эскалацыяй гвалту з боку групоўкі Хэзбалах. Раней сёньня Хэзбалах паведаміла пра падрыхтаваны двухгадзінны напад на тэрыторыі блізу мяжы паміж Ізраілем, Ліванам і Галанскімі Высотамі. Хэзбалах назвала гэты напад помстай за забітага сябра групоўкі у мінулую суботу на поўдні Бэйруту. Хэзбалах абвіначвае у гэтым забойстве Ізраіль.
XS
SM
MD
LG