ЖЭНЭВА. Экспэрты Камітэту ААН па правах чалавека сёньня заклікалі Ізраіль спыніць пабудову сьцяны бясьпекі уздоўж Заходняга Берага і спыніць на Палестынскіх тэрыторыях “мэтанакіраванае забойства” тых, каго падазраюць у тэроры.
18 экспэртаў ААН прыйшлі да такіх высноваў. Яны асудзілі доўгатэрміновае заключэньне падазраваных, у часе якога яны адрэзаныя ад зьнешняга сьвету. Праваабаронцы ААН заклікалі таксама спыніць выкарыстаньне людзей у якасьці жывых шчытоў у часе вайсковых апэрацыяў на палестынскіх тэрыторыях.