САФІЯ. Прэм’ер-міністар Баўгарыі абмяркоўвае з сябрамі кабінэту і кааліцыйнымі лідэрамі пытаньне адстаўкі міністра фінансаў.
Два дні таму міністар фінансаў Мілен Вэльчэў падаў ў адстаўку у сувязі з тым, што ён не знаходзіць падтрымкі для свайго пляну эканамічных рэформаў. Трыццаці-сямі гадовы міністр лічыцца адным з найбольш пра-рэфармісцкіх сябраў кабінэту. Ён ня згодны з павялічэньнем бюджэтных выдаткаў, што можа прывесьці да прыпыненьня фінансаваньня з Боку Міжнароднага Валютнага Фонду і Ўсясьветнага Банку.