Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:18 ]  У Афганістане патрэбныя дадатковыя войскі

БЭРЛІН. Камандуючы міжнароднымі сіламі у Афганістане, нямецкі гэнэрал Норбэрт ван Гэйст лічыць, што спатрэбіцца яшчэ 10 тысячаў вайскоўцаў, калі мандат гэтых сілаў мае быць пашыраны далей за тэрыторыю Кабулу. Дадатковыя сілы патрэбныя дзеля бясьпекі перад выбарамі. заплянаванымі на наступны год. Міністэрства абароны ФРГ разглядае магчымасьць дадатковага разьмяшчэньня нямецкіх вайскоўцаў ў горадзе Чарыкар, 50 кілямэтраў ад Кабулу. У панядзелак, Нямеччына і Галяндыя зьбіраюцца перадаць НАТО камандаваньне над міжнароднымі сіламі ў Афганістане пад эгідай ААН. Мяркуецца, што ў перадачы камандаваньня возьме удзел міністр абароны ФРГ Пэтэр Струк, які сустрэнецца таксама з афганскімі прадстаўнікамі. Афганскія ўлады настойваюць на тым, каб апрача Кабулу, міжнародныя сілы былі разьмешчаныя таксама ў іншых гарадох.
XS
SM
MD
LG