МАСКВА. Улады Паўночнай Асеціі арыштавалі 7 чалавек у сувязі з выбухам у Маздоку, у выніку якога на мінулым тыдні загінулі 50 чалавек. Міністр ўнутраных справаў Казбек Дзанціеў адзначыў, што, праўдападобна, ніхто з затрыманых не адказвае за арганізацыю выбуху і неспасрэдны ўдзел у нападзе.
У нападзе на шпіталь у Маздоку расейскія ўлады абвінавачваюць чачэнскіх сэпаратыстаў. Учора, кіраўнік шпіталю быў абвінавачаны ў злачыннай нядбайнасьці, паколькі ён ня запэўніў шпіталю належнай бясьпекі ў адпаведнасьці з загадам міністэрства абароны.