ЛЁНДАН: Савудаўская Аравія вызваліла пяць брытанцаў, канадыйца і бэльгійца. Яны былі зьняволеныя па абвінавачаньні ў сэрыі бомбавых замахаў у 2000 -- 2001 гадох. Савудаўская амбасада ў Лёндане пацьвердзіла, што ўсе яны былі памілаваныя ўладамі, а брытанцы і канадыец ўжо накіраваліся ў Лёндан. Савудаўскія ўлады цьвердзяць, што выбухі былі зьвязаныя з разборкамі ў асяродзьдзі гандаляроў алькаголем, продаж якога забаронены ў Савудаўскай Аравіі. Пасьля арышту затрыманыя выступілі на мясцовым тэлебачаньні і прызналі сваю віну. Аднак праваабарончыя арганізацыі заўсёды былі перакананыя, што паказаньні былі імі дадзеныя пад прымусам.