АНКАРА: Турэччына паведаміла, што амаль 600 сябраў забароненых арганізацыяў зьвярнуліся з просьбай пра памілаваньне ў рамках прынятага парлямантам закону пра амністыю. Амністыя прадугледжаная найперш для шэраговых сябраў Рабочай Партыі Курдыстану.
Гэтая партыя цягам 15 гадоў вяла вайну з ўладамі за шырэйшую аўтаномію. 4 гады таму, партыя спыніла паўстанчую дзейнасьць, аднак пагражае аднаўленьнем вайны, калі Анкара не абвесьціць поўнай амністыі. Лідэры партыі назвалі закон пра памілаваньне хітрым ходам, разьлічаным на раскол ў партыі.