Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:25 ]  Усяленскі Патрыярх Варфаламей заклікаў Турцыю адкрыць Духоўную Сэмінарыю Галькі

АНКАРА: Усяленскі Патрыярх Варфаламей І-ы, духоўны лідэр праваслаўных ва ўсім сьвеце, зьвярнуўся з просьбай да турэцкага ўраду аб адкрыцьці духоўнай Сэмінарыі на выспе Гэйбэльяда. Пасьля перамоваў з міністрам замежных справаў Абдулам Гулям Варафаламей адзначыў, што станоўчы адказ турэцкага боку сьведчыўбы ад яго добрай волі. Сэмінарыя Галькі была закрытая турэцкімі ўладамі ў 1971 годзе, у рамках закону, які абмяжоўваў дзейнасьць вышэйшых рэлігійных вучэльняў розных веравызнаньняў, у тым юдэйскіх і мусульманскіх. Патрыярх абмеркаваў з міністрам таксама іншыя праблемы праваслаўнай меншасьці ў Турцыі аднак пра падрабязнасьці гэтых перамоваў не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG