(МАНРОВІЯ) Дэпутаты парлямэнту Лібэрыі сёньня ўхвалілі адстаўку прэзыдэнта краіны Чарлза Тэйлара. Чакалася, што Тэйлар падасьць у адстаўку на сумеснай сэсіі абедзьвюх палатаў парлямэнту, аднак замест гэтага прэзыдэнт накіраваў дэпутатам ліст, у якім паведаміў аб сваім рашэньні перадаць свае паўнамоцтвы віцэ-прэзыдэнту Мозэсу Бла. У лісьце Тэйлар назваў сябе ахвярай міжнароднай змовы. Чакаецца, што экс-прэзыдэнт накіруецца на эміграцыю ў Нігерыю. Тэйлар абвінавачваецца ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці трыбуналам Сьера-Леонэ пры падтрымцы ААН. Падчас грамадзянскай вайны ў Сьера-Леонэ ў 91-2001 гадох урад Тэйлара падтрымваў паўстанцаў.