МАЗДОК. Артур Аракэлян, кіраўнік вайсковага шпіталю, разбуранага у выніку выбуху ў Паўночнай Асеціі, арыштаваны і зьняволены за невыкананьне службовых абавязкаў. У выніку выбуху у Маздоку на мінулым тыдні загінулі 50 чалавек. Ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за выбух. Расейскія улады абвінавачваюць чачэнскіх ваяўнікоў.