Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:16 ]  Іран адхіляе абвіначваньні


ТЭГЭРАН. Іран сёньня адхіліў абвіначваньні ў тым, што навукоўцы з іншых краінаў дапамагалі Ірану у распрацоўцы ядзерных праграмаў, а таксама Іран паўтарыў заяву пра тое, што яго ядзерныя праграмы – толькі для цывільных мэтаў. Раней на гэтым тыдні газэта The Los Angeles Times паведаміла, што Іран наблізіўся да вытворчасьці ядзернай зброі, дзякуючы сакрэтнай дапамозе з Кітаю, Расеі, Паўночнай Карэі і Пакістану. Міністар замежных справаў Пакістану абвергнуў цьверджаньне, што дапамагаў Ірану з распрацоўкай ядзерных праграмаў.
XS
SM
MD
LG