Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:56 ]  Шукаюць польскіх альпіністаў на Эльбрусе


ВАРШАВА. Польскіх альпіністаў, якія заблукалі пры ўзыходжаньні на Эльбрус, шукаюць выратавальнікі Міністэрства Надзвычайных Сытуацыяў Кабардзіна-Балкарыі. Выратавальнікі ідуць шляхамі, якімі, як мяркуюць, ішлі альпіністы, -- праз цясьніны Ірык і Ірык-чат да сярэдзіны Эльбруса, адкуль, магчыма, быў пададзены сыгнал, што альпіністы трапілі у бяду. Група з васьмі польскіх альпіністаў 4 жніўня пачала ўзыходжаньне з усходняга боку Эльбрусу. Альпіністы не зарэгістраваліся у выратавальнікаў і не ўзялі мясцовага правадніка. Абраны імі маршрут невядомы. Адзін з альпіністаў у панядзелак ўвечары патэлефанаваў па мабільным тэлефоне у амбасаду Польшчы у Маскве і паведаміў, што група заблукала на вышыні 4,3 тыс мэтраў.
XS
SM
MD
LG